Language

Главная Посольство Новости

Дзень беларускага пісьменства-2018

Штогод у першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства.
Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах – цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў.
Упершыню ў 1994 годзе свята праходзіла ў г. Полацку. Затым яго сталіцамі былі Тураў (двойчы), Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Полацк (усяго – тройчы), Заслаўе (двойчы), Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў.
У гэтым годзе юбілейны дваццаць пяты Дзень беларускага пісьменства у пройдзе ў кантэксце тэматыкі «Мая малая радзіма» у горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.
Непасрэдна 2 верасня ў г. Іванава на галоўнай сцэне свята ў цэнтральным парку адбудуцца ўрачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця свята, цырымонія ўручэння «Нацыянальнай літаратурнай прэміі», выступленне гасцей свята – артыстаў беларускай эстрады.
Адначасова на прылеглых вуліцах будзе разгорнуты святочны гандаль. Будуць працаваць Фестываль кнігі і прэсы, пляцоўкі майстроў народнай творчасці, мастакоў, дзіцячыя мястэчкі, выставачныя экспазіцыі музеяў і бібліятэк. На працягу ўсяго дня будуць праходзіць выступленні творчых моладзевых калектываў вобласці, прэзентацыі беларускіх выдавецтваў, у тым ліку кніжных праектаў, якія будуць прысвечаны юбілейным датам класікаў літаратуры: Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884), Янкі Маўра (1883-1971), Канстанцыі Буйло (1893-1986); Максіма Гарэцкага (1893-1938), Сяргея Грахоўскага (1913-2002), Эдзі Агняцвет (1913-2000), Алеся Бачылы (1918-1983), Мікалая Ткачова (1918-1979) і інш.
Сярод асноўных мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства:
– «круглы стол» з удзелам замежных паэтаў і пісьменнікаў, арганізатарамі якога з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», РВУ «Выдавецкі дом „Звязда”, выдавецтва „Мастацкая літаратура”;
– навукова-практычная канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншых навуковых устаноў нашай краіны;
– узнагароджванне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў „Жывая класіка”, накіраванага на павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых прыкладах нацыянальнай літаратуры, пошук і падтрымку таленавітай моладзі. Заснавальнікамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, ЗАТ „Сталічнае тэлебачанне”, ГА „Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Састаўной часткай Дня беларускага пісьменства традыцыйна з'яўляецца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя „Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, у якой прымаюць удзел прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, духавенства. Экспедыцыя праходзіць па гарадах і вёсках некалькіх рэгіёнаў краіны і завяршае свой шлях у сталіцы правядзення свята.
Штогадова ў святочных мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства прымаюць удзел вышэйшыя афіцыйныя асобы Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі міністэрстваў, дзеячы літаратуры, культуры, навукі, мастацтва, журналісты, прадстаўнікі пасольстваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, замежныя дэлегацыі.
За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Святочныя мерапрыемствы праходзяць не толькі ў горадзе-сталіцы, але і па ўсёй рэспубліцы. Гэта – тэматычныя ўрокі, лекцыі, семінары, творчыя сустрэчы з вучонымі, пісьменнікамі, дзеячамі культуры, педагогамі.

 

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

 2 верасня 2018 г.

г. Іванава

            

29 жніўня – 2 верасня 2018 года – Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў”

з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга

 

г. Мінск, Свята-Духаў кафедральны сабор – г. Лагойск – в. Малыя Ляды (Смалявіцкі раён) – г.п. Свіслач (Пухавіцкі раён) – г.п. Рудзенск (Пухавіцкі раён) – г. Дзяржынск – г. Клецк – Святое Поле каля в. Загор’е Сталавіцкага сельсавета (Баранавіцкі раён) – г.п. Ружаны (Пружанскі раён) – г.п. Целяханы (Iвацэвiцкi раён) – г.п. Лагішын (Пінскі раён) – г. Іванава Брэсцкай вобласці.

ПРАГРАМА СВЯТА


1 верасня

09.00–10.00

ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Іванава”

(вул.Савецкая, 78)

 

Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў “Пісьменства і друк Беларусі – крыніца культуры і духоўнасці народа”.

 

Арганізатары – Брэсцкі аблвыканкам,

Іванаўскі райвыканкам

10.30-10.50

Універмаг

(вул. Савецкая, 79)

 

Урачыстае адкрыццё кніжнага магазіна “Верасень”

 

Арганізатары – Міністэрства інфармацыі,

ААТ “Белкніга”

10.00-12.00

ДУК “Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф.І. Панфёрава” (вул.Першамайская, 5)

 

“З любоўю да роднага слова”. Падвядзенне вынікаў раённага агляду-конкурсу сярод бібліятэк па папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў

Галерэя гістарычных асоб “Беларускія асветнікі – першадрукары”

Выстава-хроніка “І будуць словы землякоў гучаць над роднаю старонкай”

 

Арганізатар – Іванаўскі райвыканкам

10.00-14.00

Пляцоўка амфітэатра ў гарадскім парку

 

Конкурсная праграма ХХІІ абласнога свята-конкурсу духавой музыкі “Фанфара-2018”

 

Арганізатары – Брэсцкі аблвыканкам,

ДУК “Брэсцкі АГКЦ”,

Іванаўскі райвыканкам

12.00–14.00

ДУК “Раённы музейны комплекс

імя Напалеона Орды”

(в. Варацэвічы, вул. Крупскай, 36)

 

Міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”.

 

Арганізатары – Міністэрства інфармацыі,

РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”,

ВРУП “Мастацкая літаратура”,

ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

12.00–20.00

Плошча Кастрычніка

 

ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ

 

Павільёны:

“Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь” (лепшыя выданні мастацкай і вучэбнай кнігі, кнігі для дзяцей і юнацтва, энцыклапедычная літаратура, альбомы, экспазіцыя перыядычных выданняў Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Рэдакцыя газеты “Советская Белоруссия”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”);

“Слова пісьменніка” (прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі);

“Добрая кніга – дзецям” (прэзентацыі дзіцячых кніг, гульні, віктарыны);

“Друкарскі двор XVI стагоддзя”.

Праекты:

кнігі – пераможцы Нацыянальнага і Міжнароднага конкурсаў “Мастацтва кнігі”;

кнігі пісьменнікаў-юбіляраў.

Прэзентацыя выставачнага праекта “Янка Купала. Жалейка”, прымеркаванага да 110-годдзя выхаду першага паэтычнага зборніка Я.Купалы.

Правядзенне грамадска-культурнай акцыі “Чытаем Купалу разам”.

Прэзентацыя творчых праектаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь “PROчытанне”, “Літаратура ў мастацтве”.

Выстаўка абласных і раённых СМІ.

Святочны гандаль кнігай.

 

Арганізатары – Міністэрства інфармацыі,

Нацыянальная кніжная палата Беларусі,

ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”,

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь

12.00–20.00

ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый”

(вул. Савецкая, 50а)

 

Выстаўка “Беларускі буквар: сувязь пакаленняў”, прысвечаная 400-годдзю першага ў свеце выдання пад назвай “Буквар” і Году малой радзімы.

Выстаўка галаграм старадрукаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: “Біблія” Ф.Скарыны (Прага, 1517–1519), “Евангелле” П.Мсціслаўца (Вільня, 1575), “Новы Запавет і Псалтыр” (Куцеін, 1652).

“Беларусы. Арт-пазітыў”. Выстаўка малюнкаў вядомага мастака-графіка, члена Беларускага саюза мастакоў, аглядальніка газеты “СБ. Беларусь сегодня” Алега Карповіча.

Фотадакументальная выстаўка, прысвечаная юбілейным датам паэм Якуба Коласа “Новая зямля” і “Сымон-музыка”.

Літаратурна-дакументальная выстаўка “Максім Гарэцкі. Ахвярую сваім “Я”…”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

“Напісанае застаецца”. Выстаўка кніг з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага.

 

Арганізатары – Міністэрства культуры,

Нацыянальная бібліятэка Беларусі,

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны

музей Якуба Коласа,

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры,

Установа Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

“Рэдакцыя газеты “Советская Белоруссия”,

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага

12.00–18.00

ДУК “Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф.І. Панфёрава” (вул. Першамайская, 5)

 

Навукова-практычная канферэнцыя “Іванаўскія чытанні”.

 

Арганізатары – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства інфармацыі,

Іванаўскі райвыканкам

14.00–16.00

ДУК “Мотальскі музей народнай творчасці”

(аг. Моталь, вул. Леніна, 29)

 

Краязнаўчыя чытанні па рукапісе Марыі Саковіч “Сяляне мястэчка Моталь і іх песні ” (1877 год).

Выстава “Таямнічая мова кнігі” (з фондавай калекцыі “Друкаваныя выданні”)

 

Арганізатар – Іванаўскі райвыканкам

12.00–19.00

Пляцоўка вакол ДУК “Іванаўскі раённы

Цэнтр культуры і народных традыцый”

(вул. Савецкая, 50а)

 

Праект “Майстры Брэстчыны”.

Выстава-продаж тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў Брэсцкай вобласці, майстар-класы па традыцыйных рамёствах.

Тэатралізаванае прадстаўленне “Запрашаем да Мэйты” (лабурская карчма)

 

Арганізатар – Брэсцкі аблвыканкам

12.00–19.00

вул. Савецкая, вул. Карбышава

 

Праект “Вулічныя музыкі”

 

Арганізатар – Іванаўскі райвыканкам

 

Пляцоўка вакол ДУК “Іванаўскі раённы

Цэнтр культуры і народных традыцый”

(вул. Савецкая, 50а)

16.00–18.00

“Янаўскія замалёўкі”. Музычна-паэтычныя чытанні на балконах горада.

 

Арганізатар – Іванаўскі райвыканкам

18.00–20.00

ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый”

(вул. Савецкая, 50а)

 

Фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году малой радзімы ў Беларусі.

 

Арганізатары – Міністэрства інфармацыі,

Міністэрства адукацыі,

ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”,

ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”,

РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”

18.00–18.30

Пляцоўка ў гарадскім парку

 

Закрыццё абласнога пленэра разьбяроў

 

Арганізатары – Брэсцкі аблвыканкам,

ДУК “Брэсцкі АГКЦ”,

Іванаўскі райвыканкам

18.00–19.00

Пляцоўка вакол ДУК “Іванаўскі раённы

Цэнтр культуры і народных традыцый”

(вул. Савецкая, 50а)

 

Этнадыскатэка “Палескія вытылінгічы”

 

Арганізатар – Іванаўскі райвыканкам

17.30–18.00

Вул. Савецкая

 

Хрэсны ход да Храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ўдзельнікаў Рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга

 

Арганізатары – Упаўнаважаны па справах

рэлігій і нацыянальнасцей,

Брэсцкі аблвыканкам,

Іванаўскі райвыканкам

18.00–20.00

Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы

(плошча Кастрычніка, 1)

 

Малебен у Храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Перадача Благадатнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан.

21.00–22.30

Санаторый “Алеся”

 

Духоўна-асветніцкая сустрэча ўдзельнікаў Экспедыцыі з жыхарамі аграгарадка Адрыжын, вёскі Махро, персаналам і адпачываючымі санаторыя “Алеся”

 

Арганізатары – Упаўнаважаны па справах

рэлігій і нацыянальнасцей,

Брэсцкі аблвыканкам,

Іванаўскі райвыканкам

 

2 верасня

08.15–8.45

ДУА Сярэдняя школа № 4 г. Іванава”

(вул.Савецкая, 78)

 

Пасадка Сада Малітвы.

09.00–10.30

Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы

(плошча Кастрычніка, 1)

 

Божая Літургія ў Храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Перадача Благадатнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан.

 

Арганізатары – Упаўнаважаны па справах

рэлігій і нацыянальнасцей,

Брэсцкі аблвыканкам,

Іванаўскі райвыканкам

11.00-11.20

Вул. 17 Верасня

 

 

Адкрыццё памятнага знака, прысвечанага XXV юбілейнаму Дню беларускага пісьменства ў Іванава.

 

Арганізатары – Брэсцкі аблвыканкам,

Іванаўскі райвыканкам

11.20–11.55

Вул. Савецкая, 17 Верасня,

Першамайская,  Леніна, Кірава

 

Урачыстае шэсце, прысвечанае 595-годдзю горада Іванава, XXV юбілейнаму Дню беларускага пісьменства.

 

Арганізатары – Брэсцкі аблвыканкам,

Іванаўскі райвыканкам

12.00-13.40

Галоўная сцэнічная пляцоўка (гарадскі парк)

 

 

УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ XXV ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

Афіцыйная цырымонія адкрыцця свята.

Мастацка-тэатралізаваная дзея “Малой радзіме пакланюся!”.

Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

 

Арганізатар – Міністэрства інфармацыі

12.00–20.00

Плошча Кастрычніка

 

ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ

 

Павільёны:

“Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь” (лепшыя выданні мастацкай і вучэбнай кнігі, кнігі для дзяцей і юнацтва, энцыклапедычная літаратура, альбомы, экспазіцыя перыядычных выданняў Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Рэдакцыя газеты “Советская Белоруссия”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”);

“Слова пісьменніка” (прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі);

“Добрая кніга – дзецям” (прэзентацыі дзіцячых кніг, гульні, віктарыны);

“Друкарскі двор XVI стагоддзя”.

Праекты:

кнігі – пераможцы Нацыянальнага і Міжнароднага конкурсаў “Мастацтва кнігі”;

кнігі пісьменнікаў-юбіляраў.

Прэзентацыя выставачнага праекта “Янка Купала. Жалейка”, прымеркаванага да 110-годдзя выхаду першага паэтычнага зборніка Я.Купалы.

Правядзенне грамадска-культурнай акцыі “Чытаем Купалу разам”.

Прэзентацыя творчых праектаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь “PROчытанне”, “Літаратура ў мастацтве”.

Выстаўка абласных і раённых СМІ.

Святочны гандаль кнігай.

 

Арганізатары – Міністэрства інфармацыі,

Нацыянальная кніжная палата Беларусі,

ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”,

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы,

Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь

12.00–20.00

ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый”

(вул. Савецкая, 50а)

 

Выстаўка “Беларускі буквар: сувязь пакаленняў”, прысвечаная 400-годдзю першага ў свеце выдання пад назвай “Буквар” і Году малой радзімы.

Выстаўка галаграм старадрукаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: “Біблія” Ф.Скарыны (Прага, 1517–1519), “Евангелле” П.Мсціслаўца (Вільня, 1575), “Новы Запавет і Псалтыр” (Куцеін, 1652).

“Беларусы. Арт-пазітыў”. Выстаўка малюнкаў вядомага мастака-графіка, члена Беларускага саюза мастакоў, аглядальніка газеты “СБ. Беларусь сегодня” Алега Карповіча.

Фотадакументальная выстаўка, прысвечаная юбілейным датам паэм Якуба Коласа “Новая зямля” і “Сымон-музыка”.

Літаратурна-дакументальная выстаўка “Максім Гарэцкі. Ахвярую сваім “Я”…”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

“Напісанае застаецца”. Выстаўка кніг з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага.

 

Арганізатары – Міністэрства культуры,

Нацыянальная бібліятэка Беларусі,

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны

музей Якуба Коласа,

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры,

Установа Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

“Рэдакцыя газеты “Советская Белоруссия”,

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага

12.00–15.00

ДУК “Цэнтральная раённая бібліятэка

імя Ф.І. Панфёрава” (вул.Першамайская, 5)

 

“Брэстчына турыстычная запрашае…”. Прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Брэсцкага рэгіёна

 

Арганізатары – Міністэрства спорту і турызму,

Брэсцкі аблвыканкам,

Іванаўскі райвыканкам

14.00-15.30

Галоўная сцэнічная пляцоўка (гарадскі парк)

 

“Бачу Беларусь такой…” Літаратурна-мастацкая дзея

 

Арганізатар – ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

14.30–14.40

Ля будынка пошты

(вул. Піянерская, 5)

 

Гашэнне маркі і паштовага канверта, прысвечаных XXV Дню беларускага пісьменства ў Іванаве.

 

Арганізатар – Міністэрства сувязі і

інфарматызацыі,

Іванаўскі райвыканкам

14.30-16.00

г. Іванава, в. Ляскавічы, аг. Моталь, Яечкавічы

 

Духоўна-асветніцкія сустрэчы з удзельнікамі экспедыцыі “Дарога да Святыняў” у Нядзельнай школе г. Іванава, ва ўстанове аховы здароўя “Іванаўская ЦРБ”, у Нядзельнай школе в. Ляскавічы, Доме культуры вёсак Моталь, Яечкавічы

 

Арганізатары – Упаўнаважаны па справах

рэлігій і нацыянальнасцей,

Брэсцкі аблвыканкам,

Іванаўскі райвыканкам

15.30-15.45

Галоўная сцэнічная пляцоўка (гарадскі парк)

 

Урачыстая цырымонія перадачы эстафеты свята гораду Слоніму Гродзенскай вобласці.

 

Арганізатар – Міністэрства інфармацыі

15.45-17.00

Галоўная сцэнічная пляцоўка (гарадскі парк)

 

“Мы – разам!” Рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

 

Арганізатар – Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі

10.00–18.00

Пляцоўка каля ДУК “Іванаўскі раённы

Цэнтр культуры і народных традыцый”

(вул. Савецкая, 50а)

 

Праект “Майстры Брэстчыны”.

Выстава-продаж тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў Брэсцкай вобласці, майстар-класы па традыцыйных рамёствах.

 

Арганізатар – Брэсцкі аблвыканкам

10.00–22.00

Вул. Кірава, Карбышава

 

Праект “Брэсцкія панадворкі”.

 

Арганізатары – Брэсцкі аблвыканкам, 
Брэсцкi абласны саюз спажывецкiх таварыстваў, гаррайвыканкамы

10.00–22.00

Вул. Леніна, гарадскі парк

 

Кірмаш беларускіх прадпрыемстваў.

 

Арганізатары – Брэсцкі аблвыканкам, 
Брэсцкі абласны саюз спажывецкiх таварыстваў,
камітэт эканомікі Брэсцкага аблвыканкама,
гаррайвыканкамы

10.00–22.00

Гарадскі парк

 

Свята-фэст беларускай кухні і беларускай прадукцыі.

 

Арганізатары – Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю,

Брэсцкі аблвыканкам,

Іванаўскі райвыканкам

12.00–20.00

вул. Савецкая, вул. Карбышава

 

Праект “Вулічныя музыкі”.

 

Арганізатар – Іванаўскі райвыканкам

14.00–16.00

Гарадскі стадыён

(вул. Савецкая, 24)

 

Футбольны матч 12 тура Чэмпіянату Брэсцкай вобласці па футболе (каманды г. Іванава і Баранавіцкага раёна)

 

 

 

Арганізатары – Міністэрства спорту і турызму,

Брэсцкі аблвыканкам,

Іванаўскі райвыканкам

16.00–17.00

Гарадское вадасховішча

 

 

Прэзентацыя фестывалю воднага турызму „Мотальская рэгата”, злёту аматараў воднага турызму „Днепрабугская эстафета”

 

Арганізатары – Міністэрства спорту і турызму,

Брэсцкі аблвыканкам,

Іванаўскі райвыканкам

16.00–18.00

ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый”

(вул. Савецкая, 50а)

 

Заключны канцэрт і ўзнагароджванне пераможцаў ХХІІ абласнога свята-конкурсу духавой музыкі “Фанфара-2018”

 

Арганізатары – Брэсцкі аблвыканкам,

ДзУК “Брэсцкі АГКЦ”,

Іванаўскі райвыканкам

17.00–19.00

Спартыўныя пляцоўкі ў гарадскім парку

 

 

Таварыскія сустрэчы аматараў міні-футбола і валейбола

Паказальныя выступленні выхаванцаў маладзёжнага спартыўнага клуба “Асахі” (каратэ-до)

 

Арганізатары – Міністэрства спорту і турызму,

Брэсцкі аблвыканкам,

Іванаўскі райвыканкам

20.00–22.00

Галоўная сцэнічная пляцоўка (гарадскі парк)

 

ЗАКРЫЦЦЁ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА. Канцэрт майстроў мастацтваў Льецца песня над Палессем”.

 

Арганізатары – Міністэрства інфармацыі,

Брэсцкі аблвыканкам,

Іванаўскі райвыканкам